Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дазвол на зьмяшчэньне вершаў

Як плынь рачулак, як спакой ставоў
У сталасьці радкі сябе сталююць,
А парушэньні аўтарскіх правоў
Няхай зуброў паэзіі хвалююць.

Мой верш – нічый. Махнуў крылом пяра –
Расстаньне рэхам рыфмаў разьлілося.
І аніякі ў сьвеце капірайт
Яму не забароніць шматгалосься.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дазвол на зьмяшчэньне вершаў - Сяржук Сокалаў-Воюш