Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ЛЯ ВАРОТ ПЕКЛА

Як распытваць пачнуць
Пра зямныя грахі —
я пакаюся,
Бо ад рая,
што быў да паэта глухім, —
адракаюся.

Калі дрэнна пісаў
(бо гула галава) —
заракаюся.
З Мефістофелем я
Не на год, не на два
парукаюся.

На пякельным агні,
Як пісьмовым стале,
прызвычаюся,
Бо зусім не пісаць
Нават тут, у катле,
не ручаюся.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ЛЯ ВАРОТ ПЕКЛА - Уладзімір Марудаў