Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Канібалам праца

Бачыш на абрусе
Келіхаў асклепкі,
Паляцелі гусі,
Не патрэбны сведкі.
А мне у Беларусі
Камянём застацца,
У катле зваруся –
Канібалам праца.
Знакам-задыякам
Я ж зусім не ракам,
Дык навошта ў кіпень,
Зробілі прысмакам?
Дзе арэлі ў ліпень
На якіх паехаць
Да купальскіх колаў
Абмінуўшы шЫбень.
З тытунёвых смолаў,
З салаўіных трэлляў,
Сінтэз атрымаецца –
Сінкрэтызм найновы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)
Loading...

Верш Канібалам праца - Алесь Круткін