Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пекла вясновай адлігі

Хацеў аддаваць словы паперы,
але забыў, як трымаюць асадку
кроплі дажджу напужалі дзверы:
латунь ключэй становіцца вадкай.

Хацеў аддаваць думкі палотнам,
ды пэндзаль дагэтуль спіць у краме.
начны эфір у тэлевізары вокнаў.
хлусіць сцэнар: усё не так паміж намі.

Карміў працэсар: нулі і адзінкі.
карміў марскіх свінак: зерне і сена.
спяваў табе песні, ды трапіў у Навінкі.
пісаў для КуКу – прывіт, Чырвоная Змена!

Як мантажор перамешвае кадры,
як ты чытаеш класічныя кнігі,
так я бягу ад сваёй жа гітары
у пекла вясновай адлігі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пекла вясновай адлігі - Ігар Палынскі