Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Старэе вёсачка карэннем

Старэе вёсачка карэннем…
Моладзь асядае ў гарадах.
Як рыба ў возеры, дурэее
Па барах ды па кабаках.

Старэе вёсачка, старэе…
i нарастае ў сэрцы боль.
Ляжыць зямля папарам, прэе,
Нам не патрэбная з табой.

На нас таўро – “Перасяленцы”,
Не вытравiць i не адмыць.
Адно пытанне застаецца:
Вось як з сумленнем толькi быць?!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Старэе вёсачка карэннем - Міхась Курыла