Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не дачакаўшыся сыноў а д т у л ь

Не дачакаўшыся сыноў а д т у л ь –
З вайны вялiкай, з прорвы апраметнай,
Сышлi ў магiлу тысячы матуль –
Марыль, Парасак, Кацярын, Настуль –
Сышлi звычайна, цiха, непрыкметна,
Як i жылi пад зоркай пракаветнай…
Што ў мiг апошнi думалi яны?
Што iх дзяцей не будзе ля труны.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Не дачакаўшыся сыноў а д т у л ь - Ніл Гілевіч