Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Увогуле я не выбаршчык зла

Увогуле я не выбаршчык зла.
Шкада нават зрэзаных кветак.
А думка мая касманаўтам была,
Калі запускаў над планетай.

Адтуль больш аб”ёмна адкрыты прастор,
Каб вызначыць вечнасці тэзы.
Рукою я млява махаю з-пад зор
Экстазным прыхільнікам фэнтэзі.

Зямля рыхтавала пакутную смерць:
У браню закавала з гарматай.
А выпадзе мне ўсё-ткі ў танку згарэць,
Дык лепш за – што ў клетцы – прымата.

Цяпер я Сусвету ўсяму патрыёт.
Адчую зямное шчэ ў скрусе —
Па-роднаму з ЗША адгукнецца каёт
І воўча з лясоў Беларусі.

І гэтую еднасць ужо не спыніць
Нат арміі цэлай з праслушкай.
Як позна я ўцяў: дзе з жанчынаю спіш,
Каханнем там пахне й падушка.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Увогуле я не выбаршчык зла - Лявон Неўдах