Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Супэрмаркет адзіноты

Ірэне Карпа

“Hopіng for the best,
but expectіng the worst
Are you gonna drop the bomb or not…”
Alphavіlle

Сястра, мы з табою раслі пад штандарам мілосьці.
Спажывалі напоі ня думаючы пра колькасьць.

Мы жылі ў акопах нянавісьці, у джунглях жарсьці.
Мы любілі мінулае зьнішчыць, а потым скласьці.

Мы трымалі самоту ў клетцы са злосьцю разам.
Мы разьнесьлі па безьлічы вёсак і гарадоў заразу

Лёгкадумнай свабоды. Мы клялі мяшчанскія норы.
Мы ня ведалі меры, бо ў сэрцы шумела мора

Нерастрачанай дзікай пяшчоты. Сястра, мы сталі
чым і хацелі стаць – засечкамі на забрале

У бяздарных кіхотаў, у патасных ідыётаў.
Нам для бунту былі без патрэбы гарматы і роты.

Так, жыцьцё назьбірала ў кошык сумніўных рэчаў.
Так, мы ведаем зараз, што час можа адно калечыць.

Нам, сястра, толькі зараз адкрылася трэцяе вока:
да перамогі – паўкроку, і гэта цяпер – далёка.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Супэрмаркет адзіноты - Сяргей Прылуцкі