Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Перапёлачка

Сяброўцы Ніне Мацяш

Перапёлачка трапяткая,
Над сцюдзёнай, ліхой нядоляй
Твой узвышаны дух крыляе
Прамянямі любові й волі.

Як радка непарыўная лучнасць
З лёсам жыццёвай стыні,
Твая на зямлі прысутнасць –
Ахвярнасцю Ефрасіні.

Болем вякоў каб праліцца
У слязе занядбанай Айчыны.
У сваёй келлі крылцамі біцца –
І ткаць існасць святое жанчыны.

Мужнасць наша і гожасці кветка,
З безабароннасцю, як аблачына,
Найвялікшая Вы паэтка
І найвелічная Жанчына.

На гэтым полі людской няўвагі
Не застудзі, перапёлка, крылцаў.
Столькі ў сэрцы – любові, адвагі.
Столькі побач – сяброў-рупліўцаў.

1993

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Перапёлачка - Ніна Аксёнчык