Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш КУПАЛІНКА

КУПАЛІНКА

Толькі сны завяшчуюць
і схаваецца месяц,
я крычу – а не чуюць.
Я бягу – ані з месца.

Асляплёныя людзі,
следам монстры-калекі –
раздзіраюць мне грудзі,
прагнуць папараць-кветкі…

Як у вочы галінкай –
на зары прахаплюся…
— Дзе была, Купалінка?
— Ў сне маёй Беларусі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш КУПАЛІНКА - Людміла Паўлікава-Хейдарава