Верш Аб Ёй
Аб Ёй.
Хто прыдумаў цябе такою –
Не вузенькім сярпочкам жать –
А шырокаю касою,
Не мілуючы махаць…
Хто прыдумаў цябе такою –
Не пакосамі гандляваць –
А ў глебу, на перагноі,
Накошанае аддаваць…
Хто прыдумаў цябе такою –
Не глухою, не сьляпою –
Быць чаканьнем, зямною тугою,
Над апошнім уздыхам Жыцьця.
-26.03.17.