Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ліпеньскі гром і лівень

Аддаю табе ліпеньскі гром,
Перапоўпены летняй задухай,
Што сп’янела ідзе напралом, –
Не ўцякай, пачакай, паслухай.

Падары, прашу, наўзамен
Мне шапоткі ліпеньскі лівень,
Што цябе ад грудзей да кален
Перакрэсліць туманнасцю ліній…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ліпеньскі гром і лівень - Васіль Зуёнак