Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Жабракі

Час прыйшоў – я пра бацьку
Мушу верш напісаць
Хоць яму не убачыць
Гэты верш, не чытаць
Не паслухаць ад сына
Бо няма ўжо яго
Вось ў такую часіну
Узяў я ў рукі пяро
…………………….

Найстарэйшым хлапчынам
Ён у сваім быў двары
Давялося мужчынам
Стаць яму да пары

Яны жылі без бацькі
Што прапаў у КДБ
Так прыходзілась цяжка
Што не снілась табе

Ён быу хлопцам упартым
Хоць дасыта ня еў
Усё ж ісці пабірацца
Не хацеў, не хацеў

Ён казаў сваёй маці:
Ты мне торбу не шый,
Не магу пабірацца,
Горка так на душы

Лепш я пасвіць каровак
Буду добрым людзям
Буду рэзаць ім дровы
Каб ўзамен есці узяць

I пайшоў ён уперад
Ў пастухі, як у свет
Гэта быў яго першы
Дзяржуніверсітэт

А затым ў партызанах
Ўсім хавалісь сялом
Камары загрызалі
Дождж і сонца сякло

А калі на аблаву
Немцы йшлі чэп’ю ў лес
Ён пад ёлку падлазіў
Як барсук ў нору лез

Каб яго ненарокам
Не дасталі штыком
Вось такім быў урокам
Подых часу таго…

А затым – вызваленне
I жыццё без вайны
Спадзяванне, натхненне
I чаканне вясны

I вучоба, і праца
I надзея на ўсё
I хацелась змагацца
За любоў і жыццё

Усяго ён дабіўся
Жыу, як сам захацеў,
I я ім ганарыўся,
На яго усё глядзеў

Ён ніколі, ніколі
Не працягваў рукі
А вось зараз ўсё болей
Йдзе людзей у жабракі

Як на тых я пагледжу
Што са смеццевых скрынь
Дастаюць сабе ежу –
У сэрцы горыч-палын

Як я гляну на рукі
Што чакаюць грашэй
Я не ведаю мукі
Што за гэту гаршэй

Выйду я на паляну,
Стану каля ракі –
Усюды, дзе не пагляну,
Жабракі, жабракі

Сталась так, што мой бацька
Надта доўга ня жыў,
I ён гэта не бачыў
Гэтай чорнай іржы

Ён застаўся да края
Гаспадар, не жабрак
I з нябёсаў мне раіць
Каб я жыў толькі так

Я пакіну радзіму
I паеду у свет
Жабраком не згадзіцца
Стаць ніколі паэт

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Жабракі - Уладзімер Гардзейка