Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш На прыпынку світанкаў

Падышлі да прыпынку світанкаў.
“Ці на Мележу? Ці на Танку?”
Запытальна вочы блішчалі
Па-ліцьвінску прыгожай менчанкі.

“Багдановіча? Ці Янкі Купалы?”
Вусны хлопца ледзь ёй адказалі.
Ім абодвум было то замала
На прыпынку таемным світанкаў.

Між аблокаў і хмар-ваўкалакаў
Шляхта таньчыла з белых маланкаў.
“Ці на Коласа? Пімена Панчанкі?” –
Панна Нясвіжа і пане Каханку.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш На прыпынку світанкаў - Павел Гаспадыніч