Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове

Верш Што ёй патрэбна?

Ну што ей патрэбна?
Жыцце – захапленне,
Ні сварак, ні спрэчак-
Нічога няма.

Ні гэтых дурных
Нежаданых памкненняў
Да тых прыгажуняў
З другога сяла.

Дзесятак гадоў
Без турбот і без спрэчак.
Сямъя ад’ядае
На творчых харчах.

І трох трагладытаў
Надбалі, дарэчы,
Якія вісяць
На бацькоўскіх плячах.

Інтымным жыццем
Не жадае дзяліцца.
Ну я ж не магу
Без крывога радка.

Сказала:
“И будем мы с ним разводиться.”
– “Чаму?”. Адказала:
“Хочу мужика”.

Вось, можа дурны я?
Дык мне растлумачце.
Патэліцу чэша
Натхненна рука.

У жыцці неразумным
Я выйшаў няйначай.
Якога яшчэ
Ей хацець мужыка??

Начуе ў хаце,
Заўседы пад бокам.
Надзейны, здаровы,
Сталы арганізм.

Напэўна, не быў
Ен маральна высокім-
Зайграў у жаночай
Душы рамантызм.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Што ёй патрэбна? - Міхась Бацян