Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чэрвень

7 чэрвеня
У шаліку лёгкім сіняга колеру
З радкамі вершаў у галаве,
Па вуліцы шчасця, духмянага водару
Крочыць дзяўчына насустрач мане.

9 чэрвеня
Мо не на тое звяртаем увагу,
Мо не пра тое марым у сне,
Мо не для тых захавалі павагу,
І не аб вас зусім думкі мае?

11 чэрвеня 2012
Казала пра гарманічнае развіццё,
Бестурботнасць, духоўнасць, адзінасць ды цэласць,
Сама ж сутыкнуўшыся твар у твар з жыццём,
Пазбегла ад цяжкасцей на адлегласць

12 чэрвеня 2012
У аўторак думаецца лягчэй,
Бо адлічваем час з панядзелка
тыдзень словы гучаць грамчэй,
Чым Напярэдадні дню маладзіка

***

Мне вызначана выпрабаванне лёсам
На пругкасць думкі, непахіснасць ідэй
Стрэлка, спыніўшыяся на ліджбе восем
Пасее сумненне ў сэрцах людзей.

13 чэрвеня
Мне сорамна, што яна авалодала мною-
Бязлітасна-рэчаісная, ганарыстая.
Нібы прамень сонца, чыстая
Сарвала надзею на лепшую мрою

***

Няспешна глытылі паветра,
Збіраліся жыць у змрочным святле,
Крочыць у адзіным напрамку з ветрам
Да тлумных жаданняў, схаваных на дне

14 чэрвеня 2012
Стомлена. зламана.
Як лялька пяцігадовага дзіцяці.
Мара сплыла, скасавана
І няма каго вінаваціць

16 чэрвеня 2012
Бываюць, момант калі ты думаеш пра неба,
пра сонца, воблака, лагоднасць спеваў
Пра мову, край, духмянасць хлеба-
Пра сябра меньшага з якім у дзяцінстве бегаў.
А потым рэчаіснасць зноў паблізіць з наваколлем –
І Зоймуць месца ўспаміны з болем.

**

Так склаўся лёс,
Так вызначыла сэрца-
Прайсці праз ручаі пякучых слёз,
Каб праз гады знайсці ў свеце месца

19 чэр. 12

Ніхто не ведае, як цяжка бывае,
Як не магчыма часамі трываць,
Як слёзы ў далонях дрыготкіх збіраю
Не вартая нават калі і маўчаць

21 чэрвеня
У часовым творчым імпэнце,
З кубкам кавы ў руках,
З аркушамі вершаў, чакаючых на паркеце
Спалучацца думкі ў дзіўных радках

22 чэрвеня
Лёгкі вецер начнога гораду,
Амаль не чутны шум машын,
Не бачны цень людскага холаду,
Калі застаўся ў цемры адзін

23 чэрвеня 2012
Няўжо шчасця не варта,
Птушка з зламанымі крыламі.
Настойліва і гэтак упарта
Чакае сустрэчы з мясцінамі мілымі

***

Бясконцасць чакала тваіх звычайных словаў
Уяўляла нават іх гук неўмысловы
Пальцы стваралі імправіз на тэму кахання,
Згараючых прагна ў момант чакання

24 чэрвеня
У знаёмым рытме працуе сэрца,
І зоркі проста збіраць у далонь,
Навокал граюць цудоўнае скерца
У водары горада чутны спакой

27 чэр. 12
Зачыні для мяне рэчаіснасці дзверы,
Ахутай падмалівай цяплынёй,
Душы Падаруй аскерак тваёй,
і кавалак сваёй непрытомнай веры.

28 чэр.
Цяжка прымаць рэчаіснасць,
З яе недахопамі і заганамі,
З яе крывадушнападманымі
Падробкамі на ўрачыстасць.

29 чэрвеня
Бязмежнае шчасце – сярод мітусні
Пабачыць шчырыя вочы
Яшчэ не пазнаўшыя густу хлусні,
Якія вартыя зорнае ночы
**
З дакорлівым позіркам і адцураннем
З абразай у думках і нежаданнем
Прыняць, нясецца мае наваколле
Насустрач уласнай свабодзе і воле

30 чэрвеня
У ТАКІЯ МОМАНТЫ ты адчуваеш
Нікчымную годнасць ў свеце
Калі адзіноцтва і боль забіваеш
У кубке з роспачам ды цыгарэце…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Чэрвень - Вольга Турмовіч