Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як па небе

Як па небе высокім, па небачку
Плылі караблі, ды з Поўначы,
З белых ветразяў шэрань сеялася,
Люты сівер з-пад крылаў веяўся.
А унізе луналі сцярвятнікі,
Над спажывай, паганыя, з клёкатам —
Расхіналіся дзюбы смуродныя,
Лезлі з глотак гадзюкі чорныя.
А па беднай зямельцы, па спаленай,
Здратаванай, крывёю напоенай,
Ціха крочыла Маці Божая,
Ў вышыванай кашулі ды хустачцы.
Басанож па гарачым попеле
Йшла Марыя, кашулю крывавячы,
Паміж мёртвымі, закатаванымі
Йшла у скрусе і горка плакала
Над забітымі
І над забойцамі —
І сцярвятнікі ў пыл рассыпаліся…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Як па небе - Ядзя Ярашэвіч