Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Кума

Кума аднойчы прачытала у газеце,
Што недзе там, у белым свеце,
Быў злоўлен кіт вялізны.
Пісалі, што заважыў ён
Дзве сотні тон,
Адзін язык быў тоны тры прыблізна!
“Вось гэта дык язык! – ускрыкнула Кума.
I пляснула ў далоні ад здзіўлення. –
Чаму ў мяне такога языка няма?
Навошта ён маўкліваму стварэнню?
А я ж, каб рэч такую атрымала,
Суседку так бы аббрахала,
Што нават рот яна б не разяўляла”.

Паклёпнікі такія ёсць на свеце:
Кума працуе ў херстаўскай газеце.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Кума - Уладзімір Корбан