Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Стод

Чакаю, чагосьці чакаю, забыў ўжо чаго.
Я стод камянёвы што мёртва глядзіць у вакно.
Расколіны, мох ды птушка зрабіла гняздо.
Таксама чакала і пераўтварылася ў стод.

Натура мяне не шкадуе, бязьлітасны кат.
Так хвастае жорстка, што друзкаў ляціць зарапад.
Вандроўца галодны калісьці зь іх дом узьвядзе.
Ён знойдзе прытулак ўва мне і аднойчы памрэ.

Упарта абгортвае плюшч мяне быццам зьмяя.
Ён прагне да сонца, вярнуцца – згубіць сэнс жыцьця.
Асуджаны ўпасьці той хто абапёрся на пыл.
Карэньнем разбураны стодам хто колісьці быў.

Ці вечная вечнасьць, філёзаф, ды дзе ейны край?
Надзея, як воспа, аднойчы заб’е і няхай.
Дурное кідаюць, зыходзяць. Я не асуджаю.
Ня ведаю што, але трошкі яшчэ пачакаю.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Стод - Паўлюс Тарнэрыус