Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нямецкае порна

У кадры фройляйн Марлен без убору
ляжыць у скураным купэ; чацьвёра
гераў (гэтаксама без убораў) без разбору –
хто як – бяруцца за Марлен. З Гаморы

Ў Садом баварскі электрычка ймчыць.
За звон манэт і шоргат эўра
чаму заўгодна могуць навучыць
апалягеты юру. Паасобку й хеўрай,

З прыладамі і без, нібыта акрабаты, –
Марлен, Вольф, Томас, Гюнтэр, Ганс.
Гучаць з экрану стогны, маты;

Рытмічны сэкс уводзіць іх у транс…
О, малады глядач, хаду рукі ўдвая
паскор і ў курчы выкрыкні: “Ja…ja!!!”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Нямецкае порна - Сяргей Прылуцкі