Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Самота

Мы адпачывалі ад абшару няспраўджанных думак,
І гэтак жадалі, каб загінуў той смутак.
Усё пачыналася з паўдзённых сумневаў
А ноч зачыняла ссамочаных сьпеваў

Я дакранаўся да зьвязку імгеньняў, што ў віры
Ўжо лётаюць плынна пад зрок зіхатлівы
Ды стом ад чаканьня ратоўчых праменьняў
Што прыйдуць калісьці на позірк вясеньні

А стогны стагоддзяў пакінутых плямаў
У хмарах вітаюць самоты ахвяраў
Ды блішчуць слупы змаляваных імёнаў
Бясконцасьць ўжо кліча ў наяўнасьці новай

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Самота - Зьміцер Бойка