Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цвінтарэй

Так зыркаюць
вачэй маіх звяркі.
Збіў з панталыку,
раздражніў і цешся.

Як вочны цвет
запаланіў гуркі,
нібы сівец
запаланіў грудкі,
заечым хмелем
апавіта сцежка.

Заечы хмель,
а ў кніжках пішуць –
вязель.
Ёсць рыфма ў песні:
будзеш ты, мой вязень,
пеленгаваць, як баравое рэха,
мой голас. А каб вобраз мой насіў
у сэрцы, не пасохнуў дзівасіл
па нізкіх берагах азёр і рэкаў.

Расце ў лугах
гаючы цвінтарэй.
Букет гаючых зёлак назбіраю.
Калі з’яўлюся, сэрца замірае?
Хай замірае, пакуль да раю…
Па цвінтарэй,
кахай і не старэй.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Цвінтарэй - Данута Бічэль-Загнетава