Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Верас ваяр (балада)

За лясамі спрадвечных змаганьняў,
На палёх панямонскіх, падзьвінскіх
Было бачна, як цемнаю хваляй
На зямлю бялУ ймкнуцца чужынцы.

Загалосіў ўжо певень загучна,
У нябёсах сыйшліся праменьні
Ды чырвонам зямлі дакрануўся
Крыж бялземскі, з’явіўся на небе.

А ў адным з гарадоў тых праслаўных
‘Дзін мясцовы каваль пачаў працу –
Для братоў сваех баўтаславянаў
Вучыць сына баёў не цурацца.

Верас быў яго дзецем адзіным
Сьветлым воласьсем, шэрма вачыма
Згадваў ковалю ён тую дзяўчыну,
Што дзіцё гэта ў сьвет запрасіла.

Людзі мірна жывуць ды працуюць тут,
Мілагучна сьпяваюцца сьпевы.
А на Ўсходзе вайну паміжлюдную
ВястуЮць, пра яку складацьмуць лягэнды.

Вецер будзіць свым рога гучаньнем,
Ўсе на коняў сьпяшаюцца ўсесьці.
Маскалёў войска нам пагражае –
Не дамо ім ход ў нашыя землі.

Бо спрадвеку тут маецца звычай –
Наганяюць свых ворагаў вершню
Ды нібы вытанчонаю рысяй
У Пагоню рыцары бегнуць.

Ну а Верасу бацька-каваль даў
Зброю даўнюю, меч лепшы свой
Ды маліцьбаю й парай парадаў
Ён справодзіў сынА свайго ў бой.

Ды павёў там іх гэтман Астроскі
У вялікую бітву пад Воршай
Гэтак славіцьмуць наўт праз стагоддзі
Поруш велічных крЫвіцкіх продкаў.

А між тым распаляецца бойка,
Зноў адкінуў ліцьвін маскаля
Ды з Смаленску выйшаўшы войскам
Ўзялі Крычаў, Дуброўку й Мсьціслаў

А чакае тым часам на Вераса
У глыбінцы самотны каваль
Ды зь бясьпекі заходняга берага
Сочыць ён, як цягне сонца ўдаль.

“Ты выбач, ‘ж я зброі ня выкаваў лепшай…”
Сам на могілкі жонкі прыйшоў.
Мяне сустрэне, як час надыйдзе і
Ты, каханая, і сын наш – герой.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Верас ваяр (балада) - Зьміцер Бойка