Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Абэ

Гэта родны бераг альбо яма,
Што ня мае лесьвіцы наверх?
З двух канцоў жалезам запаяны
Ліфт на васямнаццаты паверх.

Сполахі гарачае каметы
Ўзьведзеныя зноў напагатоў.
Ты не паазерская кабета,
А жанчына стомленых пяскоў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Абэ - Канстанцін Путронак