Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прывабная кабета з вачамі, як ліхтарні

Прывабная кабета з вачамі, як ліхтарні,
Якія асьвятляюць і паляць адначасна.
Спадзевам апрычоным і абсалютна марным
За імі зноў імкнуся, пакуль яны ня згасьлі.

Я ведаю, што значыць: рабіцца не сабою.
Забыўшы, зачыніцца, каб болей не ўзгадалася.
Так палкае каханьне становіцца запоем,
І раптам забываш, з чаго ўсё пачыналася.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Прывабная кабета з вачамі, як ліхтарні - Канстанцін Путронак