Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ЗБЭШЧАНАЯ

Не адбылося, бач,
Не спраўдзілася.
Ну, хоць заплач –
Радавалася.

З палону мар
Вызвалілася,
Ад тваіх чар
Вымалілася.

Была табой
Спешчаная.
А лёс – як боль, –
Збэшчаная.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ЗБЭШЧАНАЯ - Вера Буланда