Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хмель лугамі, хмель лугамі

Хмель лугамі, хмель лугамі,
Цёмным борам дзераза…
Накажу сягоння маме,
Каб прышла ў дзіцячы сад.

Мая мама на заводзе,
Ля чыгуннага станка.
У пяць гадзін яна прыходзіць
Пасля трэцяга гудка.

Мама! Мама дарагая!
Твая моладасць – завод,
Твае дні, як кветкі мая,
Ружавеюць ў цвеце год.

Сёння свята ўсіх жанчынаў,
Свята ў чырвані вякоў,
I віюцца пуцявіны, –
Сцежкі ў красках і вянкох.

Хмель лугамі, хмель лугамі,
Верасамі дзераза…
Накажу сягоння маме,
Каб прышла ў дзіцячы сад.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Хмель лугамі, хмель лугамі - Паўлюк Трус