Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дактары

Самной выпадак раз быў,
Прастату я застудзіў,
Закупорыла праход,
І ні ў зад і ні ўпярод.
На халодным пасядзеў,
І па поўнай заляцеў.
Моцна я не іспужаўся,
Думаў камень з почкі здраўся,
Дактары сказалі,
Што ім усё вядома,
Для ўсіх дыягназ
Ставяць – “Адэнома”.
Покуль паляжыце,
А потым пабачым,
Калі само не пройдзе,
То рэзню назначым.
Праляжаў я 3 дні,
3 дні і 3 ночы,
А зад “прыпякае”,
Цярпець німа мочы.
Мужыкі ляжаць там.
Ляжаць там і бабы,
А лекары такія,
Усіх рэзаць рады.
Яны нас не лечаць,
Выгады не маюць,
А вось, як парэжуць-,
Грошы атрымаюць.
Кроў з мяня смакталі,
Трыжды па два раза,
Так і не дазналісь,
Дзе сядзіць зараза.
А яна ж сядзела,
Ззаді, не спяроду,
Калі б рэзанулі,
Больш не меў бы роду.
Там і праваляўся,
Каля двух я тыдняў,
Можа і сканаў бы,
Каб ні уцёк ад злыдняў.
Дома сам лячыўся,
Без іх дапамогі,
Больш німа задержкі,
І німа трывогі.
Так я ізлячыўся,
І не траціў грошы,
Цяпер усё як трэба,
І напор харошы.

Мо ні у лекарах тут справа,
Бо гнілая уся управа,
Замест управы “Здраўзбяражэння”,
Назову даць “Людзейзнішчэння”.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дактары - Уладзімір Гайдукевіч