Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прапашчы Іван

Вятрыска шалёны на доме Івана
ўзлахмаціў, як пер’е на курыцы, дах.
Узлез на яго гаспадар раным-рана,
работы – святок, аж агортвае жах…
Глядзіць зверху ўніз – як вымер,
падворак.
“Дзе ж дзелася жонка?.. Мо, што б памагла?”
І раптам ён бачыць: крадком ад Ягора –
суседа праз вуліцу – трух-трух,
прыйшла…
Іван весь заззяў:
– Да часу, Марыська!.. А дзе жэ піла?
– Ай-вай!.. У Я-го-ра…
– Чаму жа дала?
– Прыстаў, чмель звінючы, нібыта смала…
Ніяк адкарастацца я не магла…
Ай-вай, маё ж гора!…
– Давай назад, скора…
Каб пілка ў мяне ўраз была пад рукою!
– Ага!.. Ты… пілой заклапочан…
пілою?!..
А мне, неразумнай, здалося… А мне…!?
Вісіць жа ў каморцы піла… на сцяне!
Я зараз… Я зараз, міленькі, падам!..
Прапаў бы зусім без мяне ты, Іван…

…Прад мужам Марыська ўжо так шчыравала!..
Ці ў чым было трэба, ці не – падсабляла…
У цэлае вёскі ва ўсіх на вачах
“сямейным падрадам” адноўлен быў мігам
вятрыскам няшчадна ўзлахмачаны дах…

Зрабіў той рамонт на вёску фурор.
Такое было яшчэ дзіва:
Расхвальваў за здольнасць суседа Ягор,
Марыську ж хваліў – асабліва…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Прапашчы Іван - Антон Піліпчык