Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Золак

Зачынены свет –
праз пасівелы
абшар,
праз каляровую
бездань
сэрцаў дрыготкіх зораў,
неабсяжнасць сусветаў,
спадарожнікаў
мокрай
ад восеньскіх слёзаў
зямлі
спакваля дакранаецца
сонца,
працінае ўпотай
першым нясмелым
праменнем
мой
яшчэ не прачнуўшыйся
стомлены
горад…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Золак - Уладзімір Плавінскі