Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Аб дубе успамін

Туд дуб стаяў заможны, і магутны.
Яго у паводку Неман абдымаў.
Гады мінулі, вынік справы той паскудны.
І Неман пад ім глебу ўсю злізаў.
Не раз я стомлены рыбацкімі шляхамі.
Ў цяньку пад дубам тым адпачываў.
Ляжаў пад кронаю, сачыў за стаўбурамі.
З абрыва смачных конікаў кідаў.
Юнацтва памяць сваімі каранямі.
Як ў скарбніцу кладзе той успамін.
Над Немнам луг, яльцы і язюкі з клянямі.
І таго дуба, незабыўны дух адзін!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Аб дубе успамін - Андрэй Кішкурна