Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Аса жыгнула

Аса жыгнула.

Аса ўджаліла брыво,
Жыгнула трапна,
Аж скаланулася нутро,
Аж працяло да пятак,
Аж паўвока заплыло,
Пухір надула –
Аса ўджаліла брыво…
Аса жыгнула…

Асы ўчынак не віню,
Не галашу праклёны,
Сабе ж, жадаю, самаму
Быць з гэткай абаронай.
-15.07.17.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Аса жыгнула - Міхась Карцялёў