Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пазлы

Я чапляюся за словы
Без роздуму і без асновы.
Я чапляюся за ўчынак
Мару бачыць толькі вынік.

Вынік-застацца разам,
Вынік-злажыцца пазлам.
Сябе прымушу зажмурыць вочы:
Па лёсу ўдваіх мы крочым.

Пазлы губляюцца кудысьці,
Адна збіраю іх па крысе
Гуляю з шчасьцем я ў жмуркі,
Мацней чапляюся за думкі.

Мне адказаць бы на пытанне:
Рабіла, што я для растання?…
Не бачу ні адной памылкі,
Ткала кахання я пасьцілкі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пазлы - Таццяна Станюш