Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вітамін

Дзед у садзе сліў натрос, –
Поўны кош дамоў прынёс.
– На здароўе еш, Ігнат, –
Вітамінаў у іх шмат.
Сліву ўнук пасмакаваў,
Дзеду костачку падаў:
– Вось, і праўда, вітамін,
Ды шкада – ўсяго адзін.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вітамін - Віктар Гардзей