Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Перазвоны

Я сустрэну цябе каля брамкі,
Завяду ў жытнёвую квець
Нас накрые блакітнай фіранкай
Маладзік, сарамлівы хлапец.

Перазвоны начы ўрачыстай
Нас схаваюць на самае дно,
І за тою фіранкай празрыстай
Вып’е жарсць маладое віно.

Небазор’я агонь – зіхатліва,
Каласоў нахіліўся букет…
Паімчымся на хвалях імкліва
Мы ў новы, шчаслівы сусвет.

Дзе каханне ў ружах чырвоных
Улюбёных палоніць навек…
Перазвоны начы, перазвоны,
Пацалункі і сцішаны смех…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Перазвоны - Віктар Леаненя