Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я параўнаю з дзівасілам

Я параўнаю з дзівасілам зямлю, што дадзена мне ў спадчыну, дзе па вясне дужэюць крылы, вяртае вырай мова матчына. Магчыма, тым і ганаруся, Што з нашай глебы прарасло і сонца вечнай Беларусі, і мовы вешчае святло!


Верш Я параўнаю з дзівасілам - Анатоль Канапелька