Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вазьмі білет

Святочны дзень сакавіка
Прабіўся першаю пралескай,
І пацягнулася рука,
Каб скінуць маме SMS-ку.
А лепш было б узяць білет
Туды, дзе сцежкай па мурогу
Аднойчы ў незнаёмы свет
у жыццёвую пайшоў дарогу.
Адкласці справы, узяць білет,
Каб у святле аконнай рамы
Убачыць родны сілуэт
Заўчасна пасівеўшай мамы.
Яна штодня табе ўслед
Праз нізку доўгіх зім і вёснаў
Узіраецца – вазьмі білет:
Абняць яе яшчэ не позна.


Верш Вазьмі білет - Мікола Пацяюк