Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Вазьмі за аснову

Так, беларусы жывуць ніштавата –
Большая іх чым туркмкенаў зарплата,
Цэны паменьш чым у Злучаных Штатах,
Ёсць электрычнасць і радыё ў хатах
А дэмакратыі колькі заўгодна!
Тут я магу прысягнуць усенародна –
Што захачу – тое будзе ў эфіры,
Альбо і ў друку, як двойчы чатыры.
Хто супраць “бацькі”, як бачыш – за краты,
Раз не стрымаўся, то – сам вінаваты,
Працы ж усім без заробку хапае,
Нават да гэтага люд прывыкае.
Наш беларускі народ памяркоўны
І да ўсіх доследаў вельмі чудоўны…
Гэтыя пункты вазьмі за основу,
Каб дэпутатам зрабіць прапанову…
Так ён даводзіў свайму рэферэнту –
Цяжкая справа быць Прэзідэнтам.
2004 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Вазьмі за аснову - Улад Скамарох