Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ЛЯ ГРУБКі

Сцюжны вецер закрывае
Шэрай шырмай далячынь,
Я пад дровы падкладаю
Смольных некалькі лучын.

І палаюць зорка дровы,
Што вясною накалоў.
іх прывёз з тае дубровы,
Дзе ў вайну траплялі схоў.

Помню я – калі б, адкуль бы
У дуброву ні зайшоў,
Грэўся тут пячонай бульбай,
Радваўся цяплу кастроў.

Сопкай бульбай пачастуюць –
Зараз цягне да вады.
Добра помню й зараз чую
Пах і смак тае яды.

Грубка грэецца паволі –
Ва ўсім доме цёплы дух.
Бульбін дзесяць ці мо болей
На гарачы под кладу.

Ёсць скаромнае… не ўволю…
Бульбу высыпаў на стол.
Нешта ж ёсць такі ў расоле,
Што смачней за ўсё – расол.

Сцюжны вечар. Цёпла ў доме.
Цёпла й светла на душы.
і ніколі, і нікому
Больш не стыць у шалашы.
1985

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ЛЯ ГРУБКі - Васіль Голуб