Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хай не загасне наш Знічь!

Крыга крывава – наш сцяг
Сонна плыве па траве…
Дзе патрулюе каршак
Русь на жалезным крыле!

Мроі пакінуць мой край
Продкаў пачуем мы кліч.
Калі загіне ўвесь рай
Хай не загасне наш Знічь!

Я вам агонь свой прынёс
У лютых радках вайны,
Толькі за светлы наш лёс
Новай прыгожай вясны!

І зброя даруе нам клёк,
Шлях ты свой узвяліч,
Калі загіне наш бог
Хай не загасне наш Знічь!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Хай не загасне наш Знічь! - Враціслаў Ветроврат