Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Разам с Музай

Мая Муза дрэнная цётка.
З’яўляецца нерэгулярна.
Калі-небудзь гучная нотка!
Ну, а потым – ўсё кашмарна.

Не сказаць, што мы з ёй сябруем.
Пазнаёміліся нядаўна.
Раз у месяц вершы друкуем.
Ды й часцей усяго прыватна.

Нешта ў ёй мяне палохае,
Быццам я не яна, што дурное.
Толькі Музы жывуць эпохамі.
І зайздрошчу я ёй парою.

Кожны дзень да сябе запрашаю.
Ды яна ў мяне свецкая дама:
Трохі хлусіць, бывае прамая –
Не паўтараецца рухаў праграма.

А цяпер вось адпачывае.
Што зрабіць? Усе стамляюцца крыху.
Наогул жа яна – залатая.
А я? Я працую без перадыху.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Разам с Музай - Святлана Смык