Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цяжар душы – цяжар паднебных хмар

Цяжар душы – цяжар паднебных хмар.
Яны ідуць – грымотаў спелых сховы –
Самлелыя, як грузныя каровы,
Што не падоены праз ліпеньскі прыпар.

Пральецца дождж. Аціхне шэпт і звон
Жывой вады. I сіні дым павісне
Над стрэхамі. I скончыцца палон,
Зямны палон душы, што скрухай цісне.

Абноўленая блішча далячынь.
I думаецца хораша: так трэба,
Каб хмары на зямлі знайшлі спачын,
Душы адкрыўшы светлы лапік неба.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Цяжар душы – цяжар паднебных хмар - Міхась Стральцоў