Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Штодзённасьць

Вечар.
Сумнае неба глядзіць у акно.
Думкі пераплятаюцца ў галаве.
А ў сэрцы толькі пустэча ды абыякавасьць.
Абыякавасьць да жыцьця :яго турбот, клопатаў.
Да людзей, мітусьліва блукаючых на вуліцы.

Сам насам застаюся з вечнасьцю,
Шукаю адказы, у словах, думках.
А час ідзе ды ідзе, не зважаючы на мяне.
Узгадваючы падзеі мінулага.
Нібы здекваючыся з мяне.
Вечар..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Штодзённасьць - Мікіта Прыходзька