Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Белае бязлюддзе

Завiруха трасе злая
Попел белы кругалля
На пяшчоту, што ад раю
Мела некалi зямля.
Белае на шэрым полi,
Яркiх кветак стылы свет.
Плача вецер у наваколлi,
Як стары вясковы дзед.
Цемра с брыдкаю сумотай
Падпаўзе амаль дахат,
I застанецца за плотам,
Хто ж святлу святому рад.
Ахрысцiць агеньчык вокны
I прагонiць горкi лес.
Завiруха попел мокры,
Як журбу трасе з нябёс.

26.09.2012 Сяргей Брандт


Верш Белае бязлюддзе - Леанід Яўменаў