Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш АГМЕНЬ ПАМЯЦІ

Здалося, што нябёсы пабялелі,
Расцёкся боль чырвонай паласою
І лёсу недасяжныя арэлі
Спыніліся над вечнасці ракою.

А побач – пылам засціцца дарога,
Спяваюць птушкі і смяюцца дзеці.
І быццам не змянілася нічога
На гэтай абыякавай планеце.

Усё, як і раней, у наваколлі…
Ды памяці людской агмень нязгасны
Сілкуе душы тых, хто мімаволі
Зляцеў у вырай. Найчасцей заўчасна.


Верш АГМЕНЬ ПАМЯЦІ - Ірына Хадарэнка