Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вышыні святла



Вышыні святла – святыні,
Саласпілсы, Хатыні,
Крэпасці Брэсцкай руіны,
Вы ўжо не толькі ўспаміны,
Што душы людскія крояць,

А памяць, прысяга і споведзь,
Запісаныя навечна
На дрэве магутным, рассечаным
Маланкаю да карэння.

He вытрывала знямення,
Загаварыла каменне
Такой невымоўнай пакутай –
He чутай яшчэ, не адкутай
Hi ў бронзе, і ні ў жалезе,
I ні ў радках паэзіі.

На попеле, на руінах
Шуміць пераможнае жыта…
Вышыні святла – вяршыні
Жыцця, што бяссмерцем здабыта.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вышыні святла - Васіль Вітка