Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дождж на Вячы

Дожджык
Крануўся нясмела
Вуснаў дзявочых
Гарачых.
Здаецца, памаладзела
Адразу
Вячыстая Вяча.
А хмары
Спяшалі наперад.
I толькі
Імклівыя хвалі,
Пад ліўнем
Шукаючы бераг,
У шале –
На нас набягалі…

Дожджык,
А ты, – гарэза,
Надзеі ўсе перайначыў.

Радасна ці балесна?..
Плача…


Верш Дождж на Вячы - Уладзімір Мазго