Верш Сабраліся мы на фэст
(Памяці Анатоля Белага)
Сабралісямы на фэст Слуцкага паўстаньня.
Ўлады ўцямілі падтэкст нашага спатканьня.
Панагналі, каб нас біць, шэрагі АМОНа:
А чаго яшчэ рабіць хлопцам у пагонах.
І няма ад куль чакаць мітынгу падмогі.
Хто куды, а мы цікаць ў Старыя Дарогі.
Не зьявіўся яшчэ ён, новы пан Астрожскі,
Ды ў мястэчку самагон, той, старадарожскі.
Сярод нас гісторык ёсьць. Калі быў ў партыі,
Выклпадаў тэорыю нашай дэмакратыі.
А на практыцы – этапы, канваіры ды мянты.
Ў нас “свая”, у Курапатах, зона вечнай мерзлаты.
Па дарозе набылі бутэль самагону.
І цьвярозыя зайшлі ў хату да знаёмых.
Ў хаце граў акардыён: як-ніяк, а сьвята.
То на вуліцы АМОН. У хаце – дэмакраты.
Гаспадар з паліцы зьняў бутылёк прэзенту.
А мы ўсё пра міліцыю, ды пра прэзідэнта…
Вось былі калісьці, кажуць еўнухі ва ўладзе,
І народ з уладаю той някепска ладзіў.
Два стагодзьзя маюць край розныя паганцы.
Што акардыён ні грай, усё тыя ж танцы.
Зноў патрэбны плебісцыт, кабы еўнуха абраць.
Ён так сама ўсё засцыць, ды не зможа згвалтаваць.
Бо сядзяць “правадыры”, …. нос… задраўшы да гары.
Пакуль вочы не самкнуць сваіх подданых… я…дуць.
А ўжо як заседзяцца, дык у іх мутацыя.
Тут – альбо ратацыя, альбо ампутацыя.
А калі ўжо “дастала” гэтая рыторыка,
Пасля трэцяга бакалу запытаў гісторыка:
Што з таго? А стары кажа: Пане мае рацыю.
Калі не ратацыя, дык тады – кастрацыя.
Уладзімір Гуткоўскі