Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мястэчка Гальшаны

МЯСТЭЧКА ГАЛЬШАНЫ…

Недалёка ад Ашмян размясцiлася мястэчка,

Тонкай стужачкай цячэ тут Гальшанка-рэчка,

Плошча ёсць на скрыжаваннi,

Тут легенды i паданнi…

Мураваныя будынкi воблiк плошчы фармiруюць,

Акунуцца ў час мiнулы ўсiм прыезжым прапануюць.

Вось гандлёвыя рады-

Клiчуць крамамi сюды,

Сельсавет i магазiны

Стаяць воддаль ад даўнiны,

А за iмi пад масток

Працякае ручаёк…

Хуценька вады бяжыць,

Па каменьчыкам журчыць.

Помнiк з зорачкай чырвонай будзiць памяць аб салдатах,

Што жыццё сваё аддалi за цяпло ў родных хатах.

Камень Софii Гальшанскай вось стаiць з нядаўнiх пор,

Тут гiсторыю шануюць…не спашлiце iм дакор.

А касцёл, як гаспадар!!!

Над усiмi валадар!!!

Высiцца яго барока,

Звон званоў ляцiць далёка,

У марозы i ў спёку, у нядзелю i ў свята

Тут людзей заўжды багата…

Едуць Божаньку хвалiць,

Душы хворыя лячыць.

Вось прыгожая царкоўка,

Купалочак, як макоўка

Рускiм стылем вабiць вока

I вiдаць яго здалёку.

Тут таксама служаць Богу-

Кожны вольны выбiраць у жыццi дарогу…

Ёсць будынак i драўляны,

Па майстэрску зруб сабраны,

Тут другi паверх – мансардны,

Вас прыветлiва сустрэне ўваход парадны,

У iм за польскiм часам гмiна засядала,

А савецкая ўлада школьнiкам аддала.

Пойдзем далей : вось каплiчка

Прыгажуня… невялiчка…

На падмурку з бута – камня

Усiх вiтае спазарання…

Там, дзе лiпы разраслiся

Рэшткi замка засталiся.

Лёс будынак разбурыў,

Рэнесанс спачатку быў…

А цяпер, у задуменнi

Дажываюць век каменнi…

Побач з лесам – гарадзiшча: тут гiсторыi карэннi

I сiвых легенд здарэннi…

Млын працуе над ракой,

Тут вазы стаяць з мукой,

Ёсць бальнiца i аптэка,

Вось музей, бiблiятэка.

Пабач з школай, нездалёк

I для дзетак ёсць садок.

Дзяцей вучаць маляваць, можна музыкай займацца,

А ў вольную хвiлiну ўсебакова развiвацца.

На ўзгорку, за мастом

Спяць гaльшанцы вечным сном…

Бо прыйшла ўжо часiна-

Тут у iх свая краiна…

Вось такое ёсць мястэчка недалёка ад Ашмян,

Сябе добра адчувае тут “мужык ” i нават “пан”.

Ганаруся гэтым я-

Бо радзiма тут мая.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мястэчка Гальшаны - Таццяна Лаўрыновіч