Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пераклад санета 71 У. Шэкспіра

Калі памру, ты мора слёз не лі…
Адплач па мне, пакуль царкоўны звон
Не абвясціць, што я сышоў з зямлі
Карміць чарвей, сустрэўшы ўласны скон…

Ды й дачытаўшы гэтыя радкі,
Не ўспамінай іх аўтара руку.
Лепш я забыты буду на вякі,
Чым твой спакой маркотай апяку…

Хай нават знікне гэты сумны верш,
Калі я стану глінаю ізноў…
Сатры імя, каторым існуеш
І пахавай няўдобіцу-любоў…

Тады ўжо свет з цябе не пасмяецца –
Што ты ў слязах… і з прывідам у сэрцы…


Верш Пераклад санета 71 У. Шэкспіра - Таццяна Дзям'янава